Крыж паэта

Зімовы дождж на белы снег
Вадою думкі точыць.
З каханай крочыў па вясне,
Ды зноў -- прачнуўся ўночы.

Цябе няма. Ёсьць толькі пах,
Які ўвабралі сцены.
Ты адляцела, нібы птах
З маёй жыццёвай сцэны.

У цьмяным ранку плач дажджу,
Ды плямаў след на снезе.
Вісіць над ложкам абажур,
Святлом у вочы лезе.

Зноў выспявае ў думках верш,
Звініць стары будзільнік,
Нібы пытае: як жывеш,
Ягоны голас дзіўны.

Кажу яму: так і жыву --
Нясу свае пакуты
І часам сам сябе журу,
Што да крыжа прыкуты.

19.12.2021


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →