Экспромт

Што трашчыш сёння сарока?
Няўжо зноўку гром,
З праліўным дажджом?
Далеч хай за павалокай,
Дзесьці там, вельмі далёка
Будзе родны дом.

Але ж пройдзе навальніца,
Мокрыя сляды
Знікнуць за брады.
Там чакае таямніца,
І чароўная крыніца,
Лепшыя гады.

Вечар коціцца з пагорка,
Апусціў крыло
На наша сяло.
Зіхаціць у небе зорка,
А на сэрцы чамусь горка,
Ноч цалуе шкло...


Рецензии
Ганначка, самотны і тужлівы верш, але напісаны вельмі хораша! Малайчынка!!!
Усяго табе добраго і шчаслівага!

Вера Осыка   21.12.2022 14:04     Заявить о нарушении
Дзякую, Веруся, за добрыя слоўкі. Навагодняга настрою, здароўя, удачы ва ўсіх добрых справах!

Анна Атрощенко   23.12.2022 01:45   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →