Каляды
Ва мне палае твой агмень,
І пунсавеюць далягляды,
Дзе краскай сыплецца прамень, -
Шукае межы надвячоркам...
Адпрэч сумніўны позірк хмар,
І шаты, чорныя, шкляныя,
І сівер, што пранзае твар,
І гукі птушкі - ледзяныя
На даху шарага касцёла;
Дажыў, каб мацаць твае вусны,
Кранацца вейкамі цябе;
І гэты свет, што ў жальбе,
Шкадобы варты, унік праз густы, -
Дажыў, каб стрэціць дараваннем
Перад няўмольным пакараннем!..
Свидетельство о публикации №122121906158