Плошча Перамоги

Плошча Перамогі

Ёсць у нашым Мінску
Плошча Перамогі.
Зорка з абеслікам
Свеціцца з дарогі.
Прыглядзіся, дружа!
Бачная здалёку!
Промнямі свідруе,
Вочы, нібы токам.
А пад зоркай гэтай,
На пліце граніту
Мільгаціць агеньчык
Жыццямі забітых,
Абаронцаў мужных,
Што на смерць стаялі,
Права на Радзіму
Нам адваявалі!
Ты прыходь, мой дружа,
Паглядзець на зорку!
Прынясі ёй ружу,
Ці цюльпанаў горку…
Пакланіся ў пояс!
Пакланіся нізка!
Воінам-героям,
Зорцы з абеліскам!
І не забывай, што
Лепшае багацце -
Не вайна, не грошы,
Мір у роднай хаце!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →