Клён ты мой апалы

Перевод на белорусский язык

Клён ты мой апалы, клён заледзянелы,
Што стаіш, нагнуўся пад завеяй белай?

Ці ты нешта ўбачыў? Ці чаруе ціша?
Нібыта за вёску пагуляць ты выйшаў.

Як ахоўнік п'яны  выйшаў на дарогу,
Патануў у гурбе, замарозіў ногі.

Я і сам сягоння штосьці стаў нястойкі,
Не дайду да хаты ад сяброў з папойкі.

Там  сустрэў вярбу я, там сасну прыкмеціў,
Распяваў ім песні пад пургу аб леце.

Сам сабе здаваўся я такім жа клёнам,
Толькі не апалым, а зусім зялёным.

Раптам страціў сціпласць, адурэўшы ў дошку,
Як чужую жонку, абдымаў бярозку.


Рецензии