НОЧ

У кахання заўсёды наладжаны струны.
Яны граюць пяшчоту і граюць жыццё.
Хто кахання не зведаў -- не зведае суму.
Ён не ўбачыць, як дзень асвятляе шацёр.

Як дрыготкая ноч дакранаецца вуснаў,
Як сплятаюцца рукі ў вялікі клубок.
Там усмешка твая -- быццам сцяг беларусаў,
Дорыць шчасце сваё, пазірае ў мой бок.

Дзьве душы паядналіся ў прыцемку ночы,
Каб пачуцці пранесці свае праз гады.
У тваіх валасах я згубіў свае вочы.
Дай жа Бог, каб не зведаў я іншай бяды.

Ранні золак да вуснаў тваіх дакранецца
І праменнем зайграе, бы фарбы душы.
Пацалункам сваім ты сагрэла мне сэрца,
Разбудзіла ім птушак у ранняй цішы.

Гэта нашая ноч! Тут сакральныя словы
Аб'ядноўваюць думкі нябёс і зямлі.
Мы стварылі ўначы нашай веры аснову
І каханне з сабой у дарогу ўзялі.

05.12.2022. Заслаўе


Рецензии