Памяць

Быў мой народ заўсёды мужным --
Свой край ад войнаў бараніў.
Чужынцаў біў мячом і гужам,
І даганяў іх на кані.

Той вольны дух і сёння з тымі,
Хто волю ў сечы здабываў.
Людская памяць не астыне,
Бо памяць ёсьць, а не была.

Ніхто не здольны знішчыць думкі,
Якімі трызніць мой народ.
Ніхто не звяжа вольным рукі
І не заклеіць мужным рот.

Памруць бацькі -- устануць дзеці,
Уздымуць думак вольны сцяг,
І заквітнее на планеце
Зямлі ліцвінскае прасцяг.

І будзе жыць з народам мова,
Пакуль жыве ягоны дух.
І будзе грэць свабоду слова,
Як грэе вогнішча ваду.

06.12. 2021.


Рецензии