Рэха кахання

Б'юцца спадзевам званы нашых сэрцаў,
Рэхам кахання гучаць над зямлёю.
Там, дзе заціхне той гул, абарвецца --
Хлопец сустрэнецца з любай сваёю.

Так гаварылі калісьці бабулі.
Іхнія словы дзяды паўтаралі,
І дабаўлялі: каханне -- не куля,
Хіба ж ім можна сэрца параніць?

Той, хто не чуў гэты звон таямнічы,
Сутнасць кахання не здолее зведаць.
Сэрцы каханых, бы яркія знічы,
Хутка згараюць на небе без следу.

Чуў я, як рэха зімовае сцюжы,
Доўга кружляла над горадам сонным.
Хмара кідала замёрзлыя ружы
Белых сняжынак на дрэў парасоны.

Хто закаханы, той здолее ўбачыць
Сымбаль надзеі, што промнямі грае.
Здольна каханне жыццё перайначыць:
Стаць асалодаю, песняю, раем.

07.12.2021.


Рецензии