Каханай

Хачу я, каб вочы твае
Вясёлкаю гралі вясновай.
О, як мне цябе не стае!
Ты -- кожнага верша аснова.

Ты -- радасць, і смутак, і боль,
І песня вясенняга саду.
Хачу я быць побач з табой,
Квітнець ад вясёлкі пагляду.

Тугія кранаць валасы,
І пахам тваім наталяцца.
Жыць з кветам нявесты-вясны,
І восені дзён не баяцца.

Сягоння ты побач была
Так блізка і гэтак далёка.
Маўклівая поўня плыла,
З вышыняў міргала мне вокам.

Я ведаю -- гэта не ты! --
Твой колер вясны і надзеі.
Там вечны кахання матыў,
Які на дваіх мы падзелім.

07.12.2022. Заслаўе


Рецензии