Зiма

Зiма, як звычайна, прыйшла нечакана
ўтульным нiчым ў адказ на вар'яцтва.
Як смерць, што навечна загойвае раны,
На ўсе, што жывое, расставіўшы пасткi.

Над хатай дымiць, пах торфу ў паветры
Сцежка блішчыць, як клінок перад боем
Куды б не пайшоў, змагаешся з ветрам
Жадаючы толькі ўсяго - спакою.

Апошняе ў гэты раз... цi новае кола?
Сансары. Вагню, што Каза нам прынесла -
Цягнуць ўваскрослых праз вечны волак:
Жывыя нябожчыкi. I гэта iх месца.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →