На ростанях Любовi - 25 -
Адпускай у захапленні рукі, -
Складнікі гармоніі зарукі, -
Акварэль у фарбах пачуцця!..
Студзень сквапны. Арэс сляпы.
Снег. Стракатасць. Дым. У слове.
Верб кілім... Дрыготкі ў аснове
Разлог: човен белы, залаты.
...Студзень! На ўсім. Ляжыць. Бяжыць.
Нівы перацёртыя. Затокі.
Рубцаваны бор - астрог высокі
На зямлі сцяной імкнецца быць.
Сціхлі песні раніцы, начэй.
Пісяг неба - чырвань! - вітанні
Зары. Вятруг. Скавытанні:
Воўчы енк імчыць хутчэй...
Хваткі лёд на садзе на дубцах.
Край - блях. Страла чакае
Вады куль, брыняе, не шугае
Шматок імжы на плотавых зубцах...
Студзень. Ланцужкоў сляды.
Адзвіняць скульптурай хвалі
Знянацку: дранцвелыя каралі
Жыццё водзяць бачнай пекнаты!..
Свидетельство о публикации №122121105902