Цёпла табе, мамачка, цёпла табе, родная...

***
Цёпла табе, мамачка, цёпла табе,  родная,
Пад сняжком пад беленькім зімаваць?
Можа, хустку цёплую, што любіла, сінюю
Мне на крыж твой схілены павязаць?

Можа буркі новыя з мяккімі анучамі
На магілку ў ногі табе пакласці?
Са слязамі, мамачка, познімі ды горкімі
На грудок замецены твой упасці?

Мо, кухвайку чорную з шафы, што за грубкаю,
На магільны ўзгорак твой разаслаць мне?
Цёпла табе, мамачка, цёпла табе, родная,
Пад сняжком пад беленькім зімавацьме...

11. 12. 2022 г., Калодзішчы


Рецензии