***

ЛЯ ВЕСНІЦ  РОДНЫХ АРАБІНКА

Такая цішыня, што нават чую,
Як шэпчуцца бясшумныя сняжынкі.
Угледзелі здалёк красу такую:
Ля весніц маладую арабінку.

Сняжынкі асядаюць, асцярожна
На ледзь абледзянелыя галінкі,
Міжволі прыпыняецца тут кожны:
Чаруе вока воблік арабінкі.

Раскошная краса ў сукенцы новай
Нявестай уяўляецца, нібыта.
Каралі густа, з ягадак пунсовых,
Яшчэ ўпляла ў заснежаны завітак.

І хочацца з нябёсамі абняцца,
Каб болей наталіцца прыгажосцю,
Ля весніц родных болей затрымацца…
Шкада, што я ў дзяцінстве толькі госця.


Рецензии