Як жадалася б...
На ніве творчасці ўначы,
Ён спадзяваўся, што карона
Да канкурэнтаў уцякчы
Ўжо ня сдолее ніколі,
Што ён адразу на кані.
Тут развіднела, і паволі
Ўсюды, толькі закрані
Кавалак тэксту ці то мову
Апавядання з-пад пяра
(Пра сэнс асобную размову
Пакуль пакінем), махляра
Відаць адразу ўсебакова,
Беспамылкова і наскрозь –
То ў дзве нагі кульгае слова,
То нешта сумна адбылось
У анцітэзы с параўнаннем,
То па сюжэце паўстае
Пытанне следам за пытаннем,
І сэрца нешта не пяе
С задавальненнем нечаканым
Ад справы, зробленнай на “пяць”,
Натхнённа, хутка і старанна,
Як і жадалася б пісаць.
Свидетельство о публикации №122120806995