Медытацыя

Калі маліцца ля крыніцы,
Не той, дзе воды — той, дзе веды,
І спакваля ператварыцца
З крыві і стуку сэрца ў крэйду,
То можна маляваць у небе
Аблокі з воўны, сінеч мары
Зярнятак-зорачак аб глебе
І месяцовыя абшары.
А потым зноўку апрануцца
У косткі, скуру ды цягліцы
И прыгаломшаным прачнуцца,
И прагна пиць, и не напицца...

5.12.2022


Рецензии