У добры шлях

Гасподзь узяў за ручку мягка,
Каб весцi без турбот па шляху.
Дарынка, мiлае дзiцятка,
Дай Бог,  каб не сустрэла жахаў.

Няхай ў дарозе, дома, ноччу
Анёл, з пяшчотай шлях укрыўшы,
З табою побач заўжды крочыць,
Ды песцяць лёс твой яго крылы.

Каб нi дажджы, нi злыя ветры
Ў туманах долю не хавалi.
Ды не губляла сэрца веры,
Не закружылi вiхрам хвалi…

Хранi Гасподзь цябе ад бедаў,
Напрамак укажы на зорку.
Дапамажы Дарынцы зведаць
Узлёт! Адкрый да шчасця створку…


Рецензии