Гонар мой- Беларусь!
Табе прыналежыць.
Я хаджу нібы ў казцы
У якой хочацца жыць.
За цябе я малюся,
Гонар мой - Беларусь!
Удыхаю паветра,
А вакол прыгажосць.
Клікну ціхенька :"Ветрык"
Ён прашэпча мне штосць.
Ой, як хораша жыць,
Разам з сонцам уставаць.
Час за часам бяжыць,
Яго цяжка дагнаць.
За усмешку дзяцей,
Іх песні і гульні.
Трэба сэрцам мацнець,
Каб жылося утульна.
І за чыстае неба,
Дзе спявае жаўрук.
Як красуецца хлеб.
За матуліны рукі.
Я табой ганаруся,
Ты квітней, Беларусь!
Свидетельство о публикации №122120404762