На ростанях Любовi - 24 -

- Мая каханая! Кахай. І - даруй...
Лёс зямны дарадца спадзяванню.
Сэрцы нашы - дотык мілаванню
За ростань - ланцуг... Шпацыруй.
       Любоў-пчала. Не быць тлёй.
       Уладар зямлі з я м л ё й. Рабілі
       Калчан лучнікі. Каб "любілі"
       І не зазналі таемнасці сваёй!..
Тым бурыцца, праз век, вясна,
Прасцяг, наноў красаванне,
Здабыткі ведаў - вынік кахання.
Няма? - дзікунствы, скрух мана...
       З'яві развітаннем срэбны звон!..
       Абапал жоўкі цень. Пад галінкай
       Перазвон. П'е ільдзінкай
       І кроплі лета - восень - сон...
Мне радасць зноўку у табе.
Засмелы рух сумёту гурб трубою
Тчэ кветнікі марозныя сяўбою.
Буран зямлі спыніўся: ля цябе
       Лёс векавечыць. Перад ім
       Адвечны квет лякуе ліхадзея...
       Стае любві тваёй, маёй - дзея!
       На побыце шыкоўным дарагім.


Рецензии