Каханне мы па восенi лiчылi

Мы лічылі па восені каханне,

мы,

вашы продкі.

Так,
дзядкі, бабкі, дамаседы
і дамаседкі...
Ні з чым засталіся
і дажываем, вось,
як можам.
У не топленых хібарах.
У безнадзейнасці.

А тут яшчэ завею,
на вас
пагналі...

Эх, вы-і!

Без галавы,
нашчадкі нашы.

І вы задраліся,
вораг з ворагам,
на незасеянай,
на раллі.


А нам,
ад гэтага ўсяго,
адна дарога,
прытуліцца адно да аднаго
і спадзявацца,
што ёсць...

Усё бліжэй выбух!!!
Ужо ў акне бачны...

Яно.
Каханне
да труны.


Рецензии