Жаба и Лилея

У сажалцы адной сядзела Жаба –
Такая непрыгожая нязграба!
І белая Лілея там жыла.
Прывабнай прыгажуняю была!
Не ганарылася Лілея прыгажосцю:
Бо лепей, калі хваліць цябе хтосьці.
Затое Жаба ўпэўненая знала,
Што шчасце ўжо даўно яе чакала.
Яе не пакідала пачуццё,
Што будзе хутка новае жыццё.
“Жыву ў задавальненне і цудоўна,
Царэвіча сустрэну, безумоўна.
Я Жабаю-Царэўнай хутка буду,
Пра сажалку нікчэмную забуду”.
Ды вось цыбаты Бусень ціхім раннем
Ля сажалкі ішоў на паляванне.
Ён лёгкую здабычу не мінуў
І жабу за хвіліну праглынуў.

Дарма сабой няма чаго хваліцца,
Бо можа ўсё  і кепска завяршыцца.


Рецензии