янка - кармилец

Два тыдні янка
Хадзіў ля ганка
І днем і ноччу
Вакол хаты крочыў.
Не можа згадаць,
Што яна яна можа жадаць –
Кветкі дараваў,
Ля яе на лаўцы сумаваў,
Цукеркі насіў,
Сам тры гады не піў.
Нават на каленах стаяў,
Калі пярсценак прапанаваў.
Пярсценак узяла, пасміхнулася.
У хату пайшла і не павярнулася.
Не шкада таго пярсценка,
Але ж трэба з’ясаваць.
Свайго гадаваць свіненка,
Ці яе ужо гадаваць.
Дай адказ, наташа.
А наташа нос не кажа.
Замыкнулася у хаце
 і перашывае плацце.
Раз-на-раз на палец паглядае,
Там пярсценак янкаў ззяе.
Трэба прыбрацца раней як выходзіць
І янку праверыць – ці доўга праходзіць.
Трэці тыдзень пайшоў,
Янка, плюнуў – пайшоў.
Раптам не вухам – сэрца якнула,
За дзвярыма клямка звякнула
Дзе ногі і моц узяў.
Ужо ж хадзіў – пляваў
Ляціць да хаты
Чырвоны, хахлаты.
Дабег, спыніўся,
Нават не стаміўся.
Стаіць і як дурань пасміхаецца,
Глядзіць з надзеяй, як дзверы адчыняюцца.
Стаіць наталка, с таго боку ганка:
“ой!ой! і ты тут, янка”,-
Зноў пасміхаецца,
Нібы пайсці збіраецца.
У хлопца душа рвецца,
Вось вось без стомы застанецца.
а ей падабаецца.
Што хлопец аж спатыкаецца.
Каралеўнай сябе адчувае
Той, што мілуе, ці карае.
Янка вочы узняў.
Павярнуўся – зноў плюнуў  і пашпацыраваў.
Ідзі ты, дзеўка зноў у хату.
Глядзі на пярсценак і пей сама гарбату.
Сама, як яблык налілася,
А розумам дзіцем засталася.
Хто ж з каханнем забаўляецца?
Хто ж з другім гуляецца.
Але, здаецца, дзяўчына не моцна засмуцілася
Дурная, дурная, а свайго дабілася –
пярсценак далонью прыкрыла і ціха хату закрыла.
Камбікорму на месяц свінке будзе,
а там з раена другі ў сваты прыбудзе.


Рецензии