У лесе
Нават ў хмурныя дні!
Лес апенькі развесіў
На бярозавым пні,
І рассыпаў брусніцы
На палянцы лясной.
Як тут не падзівіцца
Прыгажосці такой!
Ліст апаўшы шапочыць
Пад нагамі ў мяне.
Шэры заяц ускочыў
З пад куста ў старане.
Пад ялінай - ён самы! -
Баравік-прыгажун.
І яго я таксама
Ў кошык свой палажу.
Лес свае таямніцы
Сёння мне расказаў:
І нясу я гасьцінцы...
Дожджык капаць пачаў.
Дождж пяе калыханку
Ціхі, дробны, грыбны.
Сню да самага ранку
Каляровыя сны.
09.11.2022
Свидетельство о публикации №122120103969