***

Зіма. Сумёты. Ціша. Вечар.
Званок. Камін. Цяплынь. Сустрэча.
Вячэра. Свечкі. Мандарыны.
Цукеркі. Кава. Успаміны.

Бяссонне. Досвітак. Світанне.
Заранак. Промень. Сум. Растанне.
Мароз. Вятрыска. Стыласць. Слота.
Абраз. Маленне. Адзінота.


Рецензии