Нябесны харал

Зоркі ціха пелі: Алілуя!
Хмаркі месяц вёў у паваду.
За табой над Нёманам іду я.
Мы глядзім у зорную ваду.

Там, на цёмнай плыні, як на небе —
Зоркі, маладзік і цішыня.
Праляцела птушка па патрэбе.
Бліснуў бок сама альбо ліня.

Цішыня. Маўчым абое. Лета.
На дваіх не будзе сорак год...
Нам гучаў, гучаў харал Сусвету,
Плыў навокал зорны карагод.


Рецензии