Шукае сэрца бога

Сэрца птахам iмчыцца да Бога
У малiтвах, у думках i марах.
У пацёмках шукаю дарогу
Праз хлуслiва-смалiстую хмару…

Замянiлi Хрыста сваiм клонам,
Пагублялiся «не» ў Запаветах.
Брод шукаю ў рацэ бездухоўнай,
Сваю зорку, каб шчасце  нам зведаць…

Бо на сэрцы крыжы i распяццi,
Ў абцугах, не падняцца з каленяў.
Клiча сэрца увысь голас мацi,
Ды натхняе мяне, маё рвенне.

Збаўлю поле сваё пустазелля,
А зярняты прасею ад жыцiц.
Нi хамут, нi ярмо –  а вяселле
Прынясе мне духоўны гасцiнец…


Рецензии