Поры года
Спяваюць птушкі, ветрык дзьме,
Над кветкай матылёк лятае,
Так па зямлі вясна ідзе.
Дождж зерне сілай напаўняе,
Пах скошанай травы плыве,
На лузе пчолка мёд збірае,
Так лета па зямлі ідзе.
У вырай птушка адлятае,
Ліст жоўты па вадзе плыве,
Пахучы яблык ападае,
Так восень па зямлі ідзе.
Завея сцежкі замятае,
Праз рэчку мост мароз кладзе,
Усё як быццам засынае,
Так па зямлі зіма ідзе.
Свидетельство о публикации №122112100939