На ростанях Любовi - 22 -

Між дубровы... Шапаціць. Не сад.
На падлозе ласціцца каханне!..
Торкнецца Надзея. Пакаранне.
Скарб магічны містык - перагляд!
       Звостраны каўнер. Душой. Душой.
       Тонкі свет. Знешнія праявы
       Прыкмець, зрок, углыб справы:
       Кожны ранак вымыты расой?..
Шукаю. Засталося. Што? З чаго
Зірну: ля сфер. Абсяг замкнёны.
Няма паўтору. Дзе імёны
Хвіль? - скокі краскамі... Таго
       Вякуе ігліцы лесу час.
       Забыццё услед пераступае
       Туды, з падзеяй душа мая ступае,
       Безліч квету воку напаказ!..
Мінуў: абрыс - юнацяцца сады.
Двор ручай - настыраю, без болю
Ветравей, жаўрукі не голлю, -
У строях белых на пагорку ты!
       Там штораз музыка, смех.
       Вачэй мігі, не бачу развітання:
       Так рэха дабрадзей маўчання:
       Пешшу "плыве" поўня ночы - б е г.
 


Рецензии