3 Першы снег

                Оказывается и
                прогноз синоптиков
                может быть вдохновением.



"Усталюецца снежнае покрыва"...
Сінаптычны прагноз не схлусіў!
І за ноч снег  -  чароўнае воблака,
Лістападаўскі змрок адбяліў.

Першы снег... І душа лашчыць мару
На бялюткі сусветны абшар,
Бо зямлі гэты колер да твару...
Чаму ж у свеце бушуе пажар?

Лістападу не сябра снег першы,
Знікне, як і знянацку прыйшоў.
А надзея на лепшае цешыць:
На мір, згоду, спакой і любоў.


Рецензии