Здалёку

Гляджу на горад незнаёмы
І бачу ў ім сваё сяло.
І зноў вяртаюся дадому,
Замілаваная святлом.
Дзісенкай мне Дзвіна здаецца,
Хаця не блішча шырынёй,
Дзіцячай стужкай застаецца
Ў светлай памяці маёй.


Рецензии