Словы пра любоу

Пакахай маё сэрца вольнае,
Пакахай мае думы светлыя:
Раны дзён маіх незагойныя,
Дзе жыла любоў.
Стану я тваёй светлай мараю,
Што ўздыме ўвысь крылы смелыя.
Буду я кружыць з мілым параю
Ў небе над зямлёй.

Прыпеў:
Сустракай гасцей, неба чыстае!
Ды паслухай іх сэрцы вольныя.
Там жыве любоў урачыстая,
Што абняць усіх песьняй здольная.

Пакахай мяне не прыгожаю,
А такой, як ёсьць, закаханаю.
Пранясу з табой веру божую,
Праз усё жыццё.
Абагрэй мяне не вуголлямі,
А цяплом душы таямнічае.
Сёння я і ты сталі вольнымі,
Узняліся мы ў неба знічамі.

Прыпеў:
Сустракай гасцей, неба чыстае!
Ды паслухай іх сэрцы вольныя.
Там жыве любоў урачыстая,
Што абняць усіх песьняй здольная.

15.11.2021. Заслаўе


Рецензии