Дыялог забойцы з беларусам

-- Ты размаўляеш па беларуску? --
Вось табе крыж ад дубіны на плечы.
-- Хочаш свабоды? -- наб'ем у нагрузку
Зорку на сэрцы,  ды шлях твой адвечны.

-- Хочаш, прымусім забыцца Айчыны:
Вышлем цябе з Беларусі ў замежжа
З крыжам, які панясеш за плячыма,
Зоркай, што думкам тваім не належыць.

-- Хто ты такі? -- Гэта я беларус тут,
Я тут жыву і ўсё лепшае маю.
-- Я берагу родны край ад спакус тых:
Вас у руках, быццам лейцы трымаю.

Слухаў манкурта зняволены Янка --
Выдыхнуў горыч. З усмешкай прамовіў:
-- Ты Беларус? -- Памаўчы, ды не вякай
На гэткай пачварнай, чужынскай мове.

-- Што ў цябе ёсьць тут акром заробку?
-- Грошы за здзекі, што вылезуць бокам?
-- Не беларус ты -- яго падробка,
Што ад народзін не мае зроку.

16.11.2020. Мінск


Рецензии