Belle
Твой, твой спакой я жарсцю не парушу,
Боль, паўночны боль зноў будзе сэрца раздзіраць
О, Эсмеральда, я пасмеў цябе кахаць.
Мой цяжкі крыж, пячатка знешнасці мая,
Прыняць каханне за пакуты мару я.
Не, гарбун адрынуты, з праклёнам па жыцці,
Мне па зямлі шчаслівым больш ужо не прайсці,
І пасля смерці не здабыць мне супакой,
Я душу д’ябалу аддам за ноч з табой.
Рай, дакрананні рай мне абяцаюць,
Хай, хай надзеяй словы твае ззяюць,
Я навекі ў думак патрапляю твой палон,
Маё каханне да цябе ёсць мой праклён.
Дзявочы вобраз нібы дэман у душы
Жыццё згубілася ў цемры і глушы
Лёс, мой цяжкі лёс насіць адзенне як манах
У пакутах жыць, насіць як пекла ў грудзях
І пасля смерці не здабыць мне супакой,
Я душу д’ябалу аддам за ноч з табой.
Сон, шчасця светлы сон мой, Эсмеральда,
Стогн, грэшнай страсці стогн мой Эсмеральда,
Ён сарваўся з вуснаў і ляціць каменнем уніз,
Разбіў я сэрца ў бялявай Флёр дэ Ліс.
О, Маці Боская, як мне дапамагчы
Каханне ззяе нібы зоры ўначы
Стой, нібы анёл ты, нібы побач са мной ёсць,
Мужчыну робіць паднявольным прыгажосць,
І пасля смерці не здабыць мне супакой,
Я душу д’ябалу аддам за ноч з табой.
І днём і ноччу бачу толькі я цябе
Табе малюся і наяве, і ў сне
Стой, нібы анёл ты, нібы побач са мной ёсць,
Мужчыну робіць паднявольным прыгажосць,
І пасля смерці не здабыць мне супакой,
Я душу д’ябалу аддам за ноч з табой.
Свидетельство о публикации №122111706787