На ростанях Любовi - 21 -

О, колькі дзён сышло ў небыццё!
Казак колькі ўсцяж нічым не вернеш!..
Бель аблок, - у замеці памерзнеш.
Таму, што назва гэтаму - Жыццё.
       Колькі задумцы думак адцвіце.
       Расхінае шыр гнуткасць Нілу.
       Вышыня змяншае гаманілу!..
       Цюрчыць лён. У кроне, лісце
Дзён ганарыстых - дол. Мкнуць
Між славалюбства. Скрануцца.
Іначай і дні восені куюцца
Зімы наследак жудасны праткнуць...
       Эпохі. Эпасы. Хлынуць. Праз мяне.
       Прыйдзе час - ачоліць сэрца.
       Пройдзе час - загоіць сэрца
       Акраверш. Літаральна. Не
Дно любві... Ладнасць - рой.
Мабыць, штосьці на часцінкі
Тыдні, дні, сполахі хвілінкі
Натуры хіст... Люднае. Ракой
      Ветразь! вадаграй! вятрак! масты!
       Камяніц адхоны, верхавіны.
       Птушкі поўдня шыраць пуцявіны, -
       Посвіст чую, нябачныя сляды.


Рецензии