На ростанях Любовi - 20 -
Дух радасці - духоўныя напевы.
Тчэ сутнасці анёл не "левы"
Дум узнёслых. Сімфоній чарада!
Я - слых. Музыку з любві
Разумеў. Жыг і гук. Маланкі.
Не яе, Каханую, "каханкай"
Пільнавалі ў сцюжы салаўі!..
Сінь, матыль. Сховішча трава.
Сядзь. Склаў матыль крыльцы.
Узняцца хоча. Расхінае крыльцы
Луг спатоліць, квецень, травой
Матылёк... узлашчыць свет.
Экватар п'е сваю прастору
На прыступках - зарой угору.
След вандроўніка - зыркі свет...
Стуль, каханая, глыт спаўна,
Важкай дарнасці чуццё насіла
Сэрца, стуль красаванне свяціла
І студзень - каб вярталася вясна!..
Шамрэе. Прыцемкі глыбей.
Плыты ільда. Ваколіца. Жарты.
Вясло, вясло - дзе лязо пагарды.
Плывём, дзе мілосць адкрыў табе...
Свидетельство о публикации №122111303433