Успамны - на белорус

Беларусь...як сон праз гады нястрымныя.
Цягне марамі ў чароўны квецень
басанож пахадзіць па лугах канюшынных
найдухмянішых у цэлым свеце

Ты была мне прыгожай такая як ёсць:
мілы бацькаўскі кут з небакраем лясоў і палёў
і садамі сядзіб,дзе жаданым быў госць,
з драўлянымі хацінамі вёсак у асяроддзі асін і дубкоў

Над Беларуссю разлілась сінява неба
і расцяклась па бэзу,ціхіх рэках і азёрах,
па васільках с'род залатога жыта-хлеба
і на палях заквітнеўшага лёну

Мілаваўся я часта лясным балотцам дрыгвятым,
як лускою русалачай,пакрытым зялёнаю раскаю
і прыкрасамі із бела-жоўтых лілей і гарлачак;
заслухоўваўся канцэртам жабіным гарластым

Сімвалам народным чыстаты сталі белы бусел,
белыя бярозы на пагорбе ўздоўж дарог;
волат зубр у Белавежскай пушчы -
сімвал сілы,ўвасабленне  дасягнень і перамог
"Ой,бярозы ды сосны,
партызанскія сёстры..."
Не забыта ў народзе барацьбы гераічнай дарогі,
тут вшаноўваюць тых,хто стаяў за Айчыну,набліжаў Перамогу

Пазбегла разбуральных чвар
на ростанях,у выкліках сучаснасці краіна
і зберагла свой ўласны твар
і лепшыя каштоўнасці,набытыя ў Сям'і адзінай


Рецензии