Адпусц...

У святле тваёй зоркі мне цесна.
Пацалункі гарчэй за палын.
Нотай “фа” абарвалася песня.
На палогах душы шэры дым. 
            Адпусці мяне сам, адпусці.
            Нам экватар ужо не прайсці.
            Адпусці мяне сам,адпусці.
У святле тваёй зоркі мне млосна.
І абдымкі твае- абцугі.
У пяшчоты зламаліся кросны,
Толькі колкія вілы тугі.
               Адпусці мяне сам, адпусці.
               Пад вясёлкаю нам не прайсці.
               Адпусці мяне сам,адпусці.
У святле тваёй зоркі няміла.
І прытулак мне тут не знайсці.
Я цябе ад сябе адкрыліла.
Не ламаючы крыл,адпусці!...
                Адпусці мяне сам, адпусці.
                Нам экватар з табой не прайсці.
               Адпусці мяне сам, адпусці.
               Свет вясёлкавы больш не знайсці.
               Адкрылі мяне сам,адпусці.
              Адпусці, адкрылі, адпусці….


Рецензии