Дакранiся мне да твару...

***
Дакраніся мне да твару
Сваёй скурай белай-белай...
Пра цябе заўсёды марыў,
Але быў яшчэ не смелы.

Але быў яшчэ не смелы,
Бо не спелы і не майстар...
Сваёй скурай белай-белай
Дакраніся, нібы астрай

Дакранаецца да неба
Бляск вачэй тваіх шчаслівых...
Мне з табой не трэба хлеба,
Толькі б губ тваіх гуллівых

Дотык мне адчуць на целе,
Апусціцца - у нірвану,
Дзе я стаў бы менестрэлем.
Калі тут я ім... не стану.

09. 11. 2022 г.


Рецензии