Блюз пустых скрыжаванняу

Па пустых скрыжаваннях начных шляхоў
Пралятаюць зоры, ўздымаючы пыл.
Толькі кінеш позірк, і вось ён зноў –
Срэбны водбліск іх шпаркіх крыл.

Зорны пыл салодкі на смак ды густ,
За віднакрай (я)шчэ ляцець ды ляцець...
Але я ўсё роўна спяю гэты блюз,
Пакуль магу яшчэ штосьці спець,
Але я безумоўна спяю гэты блюз,
Пакуль (я) здольны штосці спець.

А камяні халодныя, яны спяць
І толькі рэха б'е ў іх бакі.
І што ім да зорак - няхай ляцяць,
Няхай разаб'юцца, іх лёс такі.

Гітара ды струны – мой цяжкі груз,
Стаміўся я гэты боль цярпець,
Але я ўсё роўна спяю гэты блюз,
Пакуль магу яшчэ штосьці спець,
Але я безумоўна спяю гэты блюз,
Пакуль (я) здольны штосці спець.

2020


Рецензии