Мiнулае i памяць

Iснуюць мясцiны, дзе нашыя думы…
Блукаем сцяжынкамi шчасця былога.
Трымцяць з пералiвамi  сэрцы, як струны,
Ды толькi вiецца удалеч дарога.

Ёсць моманты ўцехi, яны  наша памяць –
Спяшаем успомнiць ў часiны кур`ёзаў,
Падзеяў, што душы нам глыбака раняць,
Завеяў, што кружаць над лёсам , марозаў.

Мы мудрасцi памяцi нашай удзячны,
Сцiрае i згладжвае цёмныя плямы.
Ды помнiць чароўныя моманты шчасця,
Iх сокамi лечыць у сэрцайках раны…

Прайсцi па шляхах сваiх зноўку не здольны,
Мiнулае дзесь, там жыве толькi памяць.
Мiнулае – нашы вытокi i доля,
Яно нас лагодзiць i песцiць, i ранiць…


Рецензии