Там, дзе шчэбет птушыны
Дзе зорачкі па вадаёму,
Стомленная жанчына
З працы ідзе дадому.
Як найхутчэй ад работы,
Прэч ад яе нямілай:
Адбіла ўсміхацца ахвоту,
Забрала настрой і сілы.
І думае так жанчына:
– У чым жа такой пакуты,
Няволі такой прычына,
І трэба цярпець чаму так?
Ці добрая гэта праца?
Мо рызыка ёсць загінуць?
Ані не маю паняцця
Чаму б мне яе не кінуць.
І што за карысць ад нялёгкай?
Ні золата там, а ні срэбра…
Ды ў вёсачцы той далёкай
Камусьці яшчэ патрэбна.
Свидетельство о публикации №122110605303