Я зьведа сьвет...

Я зьведаў сьвет  -  а ён шкляны,
У ім намаганьняў не схаваць
І прагі ўпартае вайны,
І бойкі войнамі канчаць.

Я зьведаў сьвет  -  а ён палын,
У ім чалавечая душа
Сабе ў вялікім ці малым
Прытул чаканый не знайшла.

Я зьведаў сьвет  -  аб яве сны,
Аб самым блізкім, дарагім,
Што моц надзённую далі
Адчай не зьведаць дням маім.
-02.10.22.

 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →