Мая прыпiска

Я кожным вершам прыпісаны да зямлі,
Да родных ніў прыгожай Беларусі,
Што каласы да сонейка ўзнялі,
Зайгралі гучна, бы старыя гуслі.

Кранаюць пальцы жоўтых струнаў медзь.
Радзімы гукі нотамі выводзяць.
Хачу так шмат яшчэ зрабіць паспець
Для каласкоў, што ты чакаў, народзе.

Для той зямлі, што марыла ўвесь час
Убачыць волю і забыць нядолю.
Пакуль мой каганец гарыць, не згас --
Я пакланюся вершам краю, полю.

15.10.2022.


Рецензии