Успамiны

Не чакаю...
Цябе ўжо болей не чакаю.
Промнем светлым
ты ўскалыхнула цёмны дзень.
Запаліла
касцёр надзей над небакраем
І вяночак
пусціла ўдалеч па вадзе.

Успаміны...
Жывуць у думках успаміны.
Вочы любай
Заснуць мне ўночы не даюць.
Граюць фарбы
на вуснах спелае каліны.
Граюць фарбы...
А я ў іх чырвані стаю.

Зноў чакаю...
Зіму студзёную чакаю.
Белым снегам
Яна ўспаміны замяце.
Гурбы снегу
На шляху дзён крану рукамі --
Белым снегам
каліна ў думках зацвіце.

І пачуцці
Зайграюць марш на веснім ранку.
І прачнецца
ў вачах маіх тваё святло.
Промнем светлым
Зайграе сонца праз фіранку
І каліна
Ў маё пастукае акно.

21.10.2022. Заслаўе


Рецензии