***
Ці ёсць каханне на зямлі?
Маўчала восень, бо ні разу
Старую замуж не ўзялі.
Не апранулі ў вэлюм белы
І не панеслі на руках...
Зіхцеў на дрэве яблык спелы,
Што долі лепшае шукаў.
Ля рэчкі стройная каліна
З надзеяй дыхала ў мой бок --
На сонцы вусны апаліла
І праліла на восень сок.
І толькі тонкая шыпшына
Сказала: хлопец, пачакай! --
Бурліць каханнем кроў у жылах,
Спадзеў ліецца цераз край.
І зазіхцелі пазалотай
Асенніх дрэваў валасы.
Адразу згінула самота,
Апала лісце да вясны.
22.10.2019. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122102505626