яшчэ

Яшчэ абшар заспанай вёскi
у золку жнiвеньскай пары
пад блiскавiцы адгалоскi
калышуць  вольныя вятры

Яшчэ разлiта па паветры
туману бучная iмгла
i млосць апошнiх сноў сагрэта
жаданнем добрага канца

Як раптам шпарка
з пад аблокаў
па вертыкалі вышыні
вiхор задзiрлiва спалохау
цнатлівасць  млявай цiшынi

i вераломна
беспрычынна
нiбы танцор у паўпрысед
пагнаў па здзіўленых прасторах
сухога лісця жоўты след

за усхваляваным перападам
як сорам вечны
цi у адчай
за гэтым першым лiстападам
стаў бачны хуткi
лета край…


Рецензии