Абразок

З куточка ззяе абразок
Прачыстай Дзевы ды Ісуса.
На ім прыгожы ручнічок
Звісае ажно да абруса.

Ў прыданае матуля  мне
Абраз цудоўны падарыла –
Удзень вясельны, па вясне,
Святыняй гэтай блаславіла.

Штодзень малітваю Святой
Прашу: “Гасподзь Усемагутны,
Прабач грахі, пашлі пакой,
За радасць дзякую й пакуты”.

Рэліквія сям’і маёй,
Як цэнны скарб, перадаецца,
А саматканы ручнічок –
Святло матулінага сэрца.


Рецензии