На ростанях Любовi - 16 -
На думцы зерне першацвету.
Падмайстраваць "сваю" планету
Чуццём, глыбей, палаць, а не курэць...
Ястрабы выслоўеў вышыні...
Суквецце на зямлі, што квеціць шчокі!
Не, адкрыццём засцілі аблокі.
Нудоту, сляпыя зтурбавалі дні.
Пераствараймася! На тым любоў!
На непадробным перамог гучанні!
На райскім, трапяткім маўчанні
Мы згадак вартыя ля гарбароў...
Плыт. Плот. Кожны першы крок.
Паразуменнем утрымала,
Каб жыць, любоў не пакідала
Прастор, стагоддзя хвалю і ставок. -
Ушыркі. Звостраны. Адно золь
Мноства сэрц - ловы. Чакалі
І душы голасна, крычалі
Ярму рабоў спяваць: "Кароль!"
...Кідкі лістапад. Шал кроз.
Трымцi, сутонне. Хмарнасць. Спадзяванне.
Пыхі ветрагону і каханне.
Анёл бялюткі ўнікне белых бяроз...
Свидетельство о публикации №122101903962