Цяжка дыхаць...

Цяжка дыхаць, свет звярнуўся
Да палаты. Дзе той фронт?
Я з мінулым размінуўся,
Неяк гэтак склаўся кон.

Выдзіраю ўспаміны
Пра каханне, пра вясну.
Я цяпер – адзін-адзіны,
Думкі роям – не засну.

Злое слова – ампутанты...
Хто прыдумаў – амарал!
Мы салдаты, камбатанты,
Кожны ў справе – генерал.

Так, не ўсім пашанцавала,
Ногу, руку хто згубіў.
Смерць-падлюка гарцавала,
Трасцу гэту не забіў.

Камандзір мой быў зялёным,
Ён камандаваў, як жыў.
Нездарма насіў пагоны,
Шчыра ваяваў, служыў.

Выдзіраю ўспаміны...
Тых сяброў маіх няма.
Ты, вайна, адна павінна,
Што ў душы маёй зіма.


Рецензии
Здравия желаю, Татьяна! Великолепно, мощно.
Что касается этой войны - как видно, мы в одном строю.
С сердечным теплом и благодарностью,

Светослав Ярый   21.10.2022 22:16     Заявить о нарушении
Так, згодна! Шчыра дзякую за водгук! Добрай раніцы ды поспехаў!

Татьяна Цыркунова   22.10.2022 08:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.