Не бойцеся турбот жыццёвых...

***
Не бойцеся турбот жыццёвых,
Сяброў сваіх частуйце ад душы,
І не кідайце ні старых, ні новых,
Ні тых, што ўжо ў магілы адышлі.

Сагрэйце сваёй ласкай і спагадай
Не толькі мілых сэрцу, нават злых,
І ўзыдзеце калісьці вы над садам
Адною з зорак ясных залатых.

Капайце грады і часнок садзіце,
Глядзіце, калі ружы укрываць,
І толькі з тымі ў дальні пуць ідзіце,
Хто праўду ў вочы можа вам сказаць.

І не шухайце схованкі за спінай,
Калі патрэбна будзе зброю ўзяць
І выйсці супраць ворага з Айчынай,
Каб разам з ёю мужна ваяваць.

Не здраджвайце магілам бацькі й маці,
Маліцеся правераным багам.
Шануйце думку нават і дзіцяці,
І тады людзі будуць верыць вам.

Не бойцеся турбот жыццёвых!
Бо без турбот які ж ты чалавек?
Запомніце і паўтарайце словы:
Быць чалавекам трэба з веку ў век.

18 кастрычніка 2022 г.


Рецензии