Род Славный Наш

Род Слаўны Наш

Праматкі нашы ды прабацькі,
Забыліся мы, што - народ...
Вы неразумных нас прабачце,
Дасць Бог, яшчэ праславім Род!

Прабацькі нашы ды праматкі,
Мы вашы гены, ваша кроў...
У крыві пісаны нататкі:
Сумленне, Вера і Любоў!

Святыя Прашчуры вы нашы,
Горды і праведны Народ!
Каб памяці быць годным вашай,
Жадаю ўславіць я свой Род!

Ўсе тыя, хто раней тут жылі,
Ўсе, хто тут прыйдуць, пасля нас...
Вам служаць голас мой і крылы,
Што дадзены на гэты час!


Салавічы, 17 кастрычніка 7531-га Лета


Водгук на верш Татьяны Цыркуновай:
http://stihi.ru/2022/10/12/1876


Рецензии
напісана вельмі эмацыйна
я падзяляю тэорыю, што беларуская мова - гэта пра-мова (дакладней адна з) прамоў той мовы, што сёння разумеецца як руская
але сталіца дзяржавы, якая мела гэтую мову дзяржаўнай - Вільня
гістарычная дзяржава магчыма толькі ў сваіх гістарычных межах (чаму РФ так заўзята б'ецца за аднаўленне сваіх гістарычных межаў) - а Вільню ніхто беларусам не аддасць
і ніхто іх не прызане ліцвінамі - спадкаемцамі ВКЛ
літоўцы (як цяперашняя Літва - дзяржава ў адрозненне ад Вялікага Княства Літоўскага здзейснена штучная, так званая праектна-канструктарская) - гэта абсалютна іншая мова і ідэалогія
так што перспектывы асабістай дзяржаўнасці беларусы не маюць
я бачу толькі два варыянты:
Міжмор'е са сталіцай у Варшаве
альбо думаю
будзе створана адзіная дзяржава Расія-Беларусь, куды ўключаць зноў далучаныя тэрыторыі да Расіі - у падобным выпадку гэта ўсё стане больш-менш палітычна апраўданым

Дабра і Міру Вашаму дому!

Татьяна Ульянина-Васта   30.12.2022 10:55     Заявить о нарушении
Дзякую, Таццяна!
Узаемна!

Светослав Ярый   30.12.2022 11:26   Заявить о нарушении
З часам, упэўнены, магчыма аб'яднанне не толькі Расіі і Беларусі,
але і ўсіх славянскіх земляў!

Светослав Ярый   30.12.2022 11:29   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.